Рынкевіч і Вольга Казуліна наведалі прадстаўніцтва Арганізацыі аб’яднаных нацый у Мінску

2008 2008-08-19T12:25:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прадстаўнік Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч і дачка палітыка Вольга Казуліна 18 жніўня наведалі прадстаўніцтва Арганізацыі аб’яднаных нацый у Мінску і перадалі свае заўвагі і каментары адносна справы экс-кандыдата ў прэзідэнты.

У кастрычніку 2007 году прадстаўнікі Казуліна перадавалі скаргу з патрабаваннем вызвалення палітыка і выплаты маральнай шкоды ў памеры двух мільёнаў еўра. Беларускія ўлады ў адказ таксама скіравалі ў ААН дакумент з просьбай лічыць неабгрунтаванымі патрабаванні прадстаўнікоў Казуліна. Зараз Вольга Казуліна і Ігар Рынкевіч падрыхтавалі яшчэ адзін дакумент з абгрунтаваннем сваёй пазіцыі.

- У сваіх каментарах мы разбілі довады “беларускіх кампетэнтных органаў” і просім разгледзіць нашу скаргу ў тэрміновым парадку на бліжэйшай сэсіі і задаволіць усе патрабаванні, якія яшчэ не рэалізаваныя. 

Сам Аляксандр Казулін узяў невялікую паўзу. Як кажуць, ягоныя блізкія – палітыку трэба адчуць глебу пад нагамі. У панядзелак быў распаўсюджаны прэс-рэліз ад яго імя, дзе палітык зазначыў, што прымае рашэнне аб сваім вызваленні, як знак справядлівасці, але не можа прыняць памілаванне з маральнага гледзішча.  У сераду былы палітвязень праведзе прэс-канферэнцыю і больш падрабязна апавядзе пра акалічнасці свайго вызвалення.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international