Кіраўнік гродзенскага АГП затрыманы перад здачай подпісаў

2008 2008-08-18T12:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўніка гродзенскага АГП затрымалі ў наваградскім мікрараёне "Паўночны Захад"  за некалькі гадзін да сдачы подпісаў у раённую камісію.

Юры Істомін быў затрыманы разам з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы: Уладзімерам Ларыным, Віктарам Пачыненкавым і Зміцерам Слуцкім і завезены ў Наваградскі РАУС.

Як паведаміў Рацыі Юры Істомін,  міліцыянты абвінавачваюць яго і яго групу ў перадвыбарчай агітацыі якой нібыта хлопцы займаліся у Наваградку. Аднак хлопцы кажуць, што перадвыбарчай агітацыяй яны не займаліся.

"Мы толькі раздавалі газэту "Народная Воля" у якой было надрукаванае маё інтэрв'ю  і працягвалі збіраць подпісы" - кажа Юры Істомін.

Юрыя Істоміна і Зміцера Слуцкага ўжо адпусцілі, аднак за кратамі РАУСа засталіся сябры яго ініцыятыўнай групы. Юры вельмі хвалюецца тым, што сёння яму не дадуць здаць завераныя подпісы яго ініцыятыўнай групы і стаць у будучым кандыдатам на гэтых выбарах.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international