У палітвязня Андрэя Кіма значна пагоршыліся ўмовы ўтрымання

2008 2008-08-19T12:03:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У палітзняволенага Андрэя Кіма, які адбывае пакаранне ў Бабруйскай калоніі К-2, значна пагоршыліся ўмовы ўтрымання, ён амаль ізаляваны. Пра гэта Андрэй напісаў у лісце да сваёй дзяўчыны. Для маці Андрэя навіна стала шакіруючай.

Андрэя Кіма перавялі з 11-га атрада, у якім ён знаходзіўся дагэтуль, у 7-ы. Гэты атрад ізаляваны ад іншых, у ім адбываюць пакаранне людзі, якія ў нечым правініліся. Як напісаў Андрэй ў лісце да сваёй сяброўкі Любы, ён не ведае, за што быў адпраўлены да штрафнікоў:

- Атрад у яго вельмі цяжкі, як ён піша, -- кажа Люба, -- там вельмі складана ў плане зносінаў, вельмі напружанае стаўленне, адносіны. Піша. Што атрад вельмі чысценькі, акуратненькі, але душы людзей – поўная супрацьлегласць. І калі раней ён мог хадзіць у госці па іншых атрадах, то цяпер гэты атрад адасоблены ад іншых. Андрэй не ведае, чаму яго туды адправілі.

Сваёй маці Андрэй заўсёды пісаў, што ў яго ўсё добра, каб не расстраіваць. Цяпер жа для Таццяны Кім навіна аб цяжкіх умовах утрымання яе сына стала нечаканасцю:

- Стан такі – маці на адлегласці – не магу ніяк супакоіцца. І вось раптам даведалася ад яго дзяўчыны, што яму там цяжка, ён ізаляваны. І ўвогуле, на якой падставе яго перавялі ў другі атрад, незразумела.

Жанчына ў роспачы і не ведае, да каго звяртацца за дапамогай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international