Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Статкевіча не зарэгіструюць кандыдатам у дэпутаты з-за судзімасці

19.08.2008. Тэгі: палітвязьні, выбары-2008.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».

Цэнтрвыбаркам не зарэгіструе кандыдатам у дэпутаты лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколу Статкевіча. Як паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік, гэта звязана з тым, што палітык меў судзімасць.

“Статкевіч нават сам абурыўся, што ягоную ініцыятыўную групу зарэгістравалі. Ён сказаў: “На якой падставе, я жа судзімы”. Ну, яму адказалі, што ён зарэгістраваў ініцыятыўную групу, а не кандыдата Статкевіча. А пры рэгістрацыі кандыдатам яму ўжо будзе адмоўлена, паколькі ён мае нязгашаную судзімасць”, - паведаміў сакратар ЦВК у інтэрв'ю Еўрарадыё.

Аднак сам Мікола Статкевіч усё ж мае намер зарэгістравацца кандыдатам.

“Я падаю на рэгістрацыю для таго, каб мне адмовілі, каб я меў падставы пайсці ў суд і там аспрэчыць адмову. Паводле Канстытуцыі, я адназначна маю права балатавацца, паводле выбарчага кодэксу — не. А Канстытуцыя мае прыярытэт”, - зазначыў палітык.

Былы суддзя Канстытуцыйнага суду Беларусі Міхась Пастухоў пацвердзіў, што ў галоўным законе краіны няма такой нормы, якая бы забараняла чалавеку з судзімасцю ўдзельнічаць у выбарах. Праўда, зазначыў, што Канстытуцыю ў гэтым пытанні дапаўняе Выбарчы кодэкс. А паводле яго, дык такая забарона ўсё ж ёсць.

Разам з тым, Міхась Пастухоў зазначыў, што сапраўды можна ставіць пытанне аб адпаведнасці Канстытуцыі гэтага артыкула выбарчага кодэксу. І калі гэта атрымаецца зрабіць Статкевічу, то гэта будзе першы падобны выпадак.

Нагадаем, што Мікола Статкевіч быў прысуджаным да двух год абмежавання волі (так званай «хіміі») за арганізацыю акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў «парламенцкіх выбараў» і рэферэндуму ў 2004 годзе.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования