«Свабодны тэатр» абшукалі на мяжы: прозвішчы акцёраў занеслі ў «чорны спіс»

2008 2008-08-19T11:46:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трупа «Свабоднага тэатру» за апошнія суткі двойчы падвергнулася скурпулёзнаму ператрусу супрацоўнікамі беларускай мытні.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 кіраўнік «Свабоднага тэатру» Мікола Халезін, учора акцёры вярталіся ў Менск з тэатральнага фэсту ў Ірландыі. Ехала трупа праз Вільню. Мытнікі праверылі ўсе рэчы акцёраў і ўвесь тэатральны рэквізіт. З-за гэтага цягнік спазніўся на гадзіну.

Сёння, калі акцёры ехалі на цягніку ў Вільню, каб адтуль выляцець на гастролі ў Швецыю, іх зноў падвергнулі скурпулёзнаму дагляду, які таксама доўжыўся ня менш за гадзіну. Прычым мытнікі запатрабавалі паказаць нават рэчы дзяцей супрацоўнікаў тэатра.

«Вяртання да цывілізацыі не адбываецца, нягледзячы на тое, што ўлады дэкляруюць гэта. Мы па-ранейшаму працягваем жыць у краіне, якая знаходзіцца пад татальным кантролем. Нават людзі тэатру ня могуць сябе адчуваць спакойна. Гэта спроба псіхалягічнага ціску. У памежнікаў і мытнікаў нашыя прозвішчы занесеныя ў асобны спіс. Лёгікі ў іхніх дзеяннях я ня бачу. Падпольную літаратуру тэатры не возяць, нават «Вольны тэатр». Каб так нас абшукваць… Такога яшчэ не было», - сказаў Мікола Халезін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international