Рэчыца: Дырэктара прадпрыемства, дзе працуе прэтэндэнт у кандыдаты, выклікалі ў падатковую інспекцыю

2008 2008-08-18T20:44:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пятніцу 15 жніўня дырэктара прыватнага прадпрыемства “Аліда і К” ў Рэчыцы А. Шабетніка выклікалі ў падатковую інспекцыю. Там яго распытвалі, ці сапраўды ў гэтым прадпрыемстве працуе В. Пуціцкі, які вылучаны прэтэндэнтам у кандыдаты. Размова вялася ў прысутнасці нейкага чалавека ў цывільным.

 

Як паведаміў прадстаўнік Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, дырэктару далі зразумець, што ў хуткім часе яго могуць чакаць пашыраныя праверкі. На пытанне чалавека ў цывільным аб тым, дзе працуе жонка В. Пуціцкага, супрацоўніца падатковай інспекцыі адказала: “Пакуль у школе.”

В. Пуціцкі – старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ. Раней працаваў на чыгунцы, але з ім не працягнулі працоўны кантракт, і некалькі месяцаў ён быў беспрацоўны. Нядаўна ўладкаваўся намеснікам дырэктара па планаванню ў прыватнае гандлёвае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Аліда і К”. У Рэчыцкай выбарчай акрузе сабраныя подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне В. Пуціцкага кандыдатам у дэпутаты. Ён вылучаны ў дэпутаты і на з’ездзе Партыі БНФ 9 жніўня. Канкурэнтам В. Пуціцкага “ад улады” з’яўляецца начальнік фінансавага аддзелу Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта Ала Сачанка.

Алег Шабетнік – кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). У Рэчыцкай выбарчай акрузе ён уваходзіць ва ўчастковую камісію Чэхаўскага выбарчага ўчастку № 6.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international