У справе Алеся Меха акрэсьліліся новыя павароты

2008 2008-08-18T20:39:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Кобрыні звольнены за ўдзел у выбарах інжынэр змагаецца на двух франтах: хоча прайсьці ў парлямэнт і аднавіцца на працы ў "Белтрансгазе".

Але найперш да руціны выбарчай кампаніі. У суботу наведалі ўчастковую камісію.

– Не здаём усе назьбіраныя – гэта каля 4 тысяч подпісаў. Так лепш для справы, – кажа спадар Мех.  – У ініцыятыўнай групе 25 чалавек. Але хапіла б некалькі зацятых. "На рахунку" бацька, дзякуй яму, за 400. 500 подпісаў – пэнсіянэр Аляксандр Сямёнавіч Елісееў.

– Я б і  тысячу назьбіраў,  –  упэўнены спадар Елісееў. – За ўвесь тэрмін лёгка.

– Людзі ня любяць несправядлівасьць, таму сёлета падпісваліся наперабой, – распавядае жонка Аляксандра Меха Натальля. Яна таксама назьбірала каля 200 подпісаў. Але яшчэ лепш правярае назьбіранае другімі: як настаўніца, адразу бачыць памылкі.

– Апошнія два дні займаліся толькі тым, што вычытвалі. Ні адной памаркі не прапушчана. Подпісы вычытаныя па некалькі разоў, – кажа кандыдат у дэпутаты.

За прамінулы тыдзень у справе Аляксандра Меха два сігналы. Не зарэгістраваны ні адзін з кандыдатаў каманды Меха ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. З другога боку, на зьезьдзе Партыі БНФ у суботу 9 жніўня старшыня патрыі Лявон Баршчэўскі падзяліўся навіной: зь ім на працягу  20 хвілінаў гутарыў галоўны рэдактар "Советской Белоруссии" Павел Якубовіч і абяцаў дабіцца аднаўленьня на працы няпраўна звольненага.

Разгляд справы па сутнасьці ў Кобрыньскім судзе адбудзецца 20 жніўня. Пачатак а 10-й гадзіне. Але і папярэдні разгляд ужо ўстанавіў, што прычынай  звальненьня спадара Меха быў удзел у выбарах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international