Бабруйск: “Антырэклама” для Аляксандра Чыгіра ад выканкамаўскай газеты

2008 2008-08-18T12:17:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Судовая справа над вылучэнцам у кандыдаты Аляксандрам Чыгіром  была выкарыстана выканкамаўскай газетай “Бабруйскае жыццё” для матэрыяла пад назвай “Полтергейст с бородой”. Аўтар, які падпісаўся як Ал. Паліндром, выкарыстаў у сваім пасквілі азначэнні, якія абражаюць прэтэндэнта ў кандыдаты. Напрыклад, Чыгіра ён назваў “наш антигерой”, а яго паводзіны “гопничеством”. Акрамя таго, увесь матэрыял (для стварэння больш яскравага вобраза антыгероя) напоўнены словамі з адмоўнай эмацыйнай афарбоўкай – “готовальня”, “пивчелло”, “поляна” і гэтак далей. Пры гэтым аўтар, “па этычных меркаваннях” схаваў за ініцыяламі ўсіх персанажаў свайго “твора”, акрамя Аляксандра Чыгіра.

У той жа газеце “Бабруйскае жыццё” была працягнута традыцыя станоўчага піяра ў бок праўладных вылучэнцаў у кандыдаты. На яе старонках былі надрукаваны вялікія інтэрвью з  галоўным інжынерам ААТ “Белшына” Уладзімерам Карпяком, нам. галоўнага ўрача бабруйскай цэнтральнай бальніцы Аленай Шамаль і намеснікам старшыні магілёўскага аблвыканкама Анатолем Глазам. Па гэтых інтэрвью можна ўжо сёння адзначыць, каго ўлады бачаць у ПП НС. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international