Улады баяцца прадстаўнікоў апазіцыі

2008 2008-08-15T03:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адбылося паседжанне Гарадоцкага райвыканкама, на якім зацверджаліся склады участковых камісій. Пры запэўніванні Аляксандра Лукашэнкі і Лідзіі Ярмошынай, што выбары будуць дэмакратычнымі Гарадоцкі райвыканкам не уключыў у склад участковых камісій вядомых актывістаў апазіцыі – Леаніда Гаравога і Пятра Куцкіна.

Дакументы на гэтых і іншых грамадзян у райвыканкам прадставіў старшыня Гарадоцкай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў, які вылучаецца кандыдатам у Палату прадстаўнікоў па Віцебскай сельскай акрузе №21. Райвыканкам паўтарыў рашэнне Віцебскага аблвыканкама, які таксама не ўключыў прадстаўнікоў апазіцыі ў акруговую камісію.

Трэба адзначыць, што з 1995 года Гарадоцкі райвыканкам ні воднага разу не уключыў у склад камісій прадстаўнікоў, якія вылучаліся не па указанню райвыканкама, а па ініцыятыве грамадзян. Гэта было у 1995 г., 1999г., 2000 г., 2001г., 2003г., 2006 г., 2007 г., калі у камісіі быў вылучаны не адзін дзесятак прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці. Тое ж самае паўтарылася і ў 2008 годзе. Гэта важкае сведчанне таго, што ўлады самі арганізуюць выбары, прызначаюць у камісіі толькі лаяльных прадстаўнікоў і самі будуць лічыць галасы за свайго кандыдата.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international