Ціск на актывістаў працягваецца

2008 2008-08-15T02:11:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Працягваецца ціск на грамадскую актывістку са Смаргоні Ірыну Вештарт, якая збіраецца ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Пабітыя вокны і размаляваныя фарбай дзьверы кватэры – далёка не поўны спіс правакацый, якія мэтанакіравана ажыццяўляюць невядомыя ў дачыненні да Ірыны Вештарт  і яе сям’і.

Амаль  кожны дзень Ірына Вештарт атрымлівае ананімныя лісты , у якіх ёй прапаноўваецца не выстаўляць сваю кандыдатуру на будучых парляменцкіх выбарах. На беларускім сэкс-партале “Інтым-байнэт” з’явілася ананімная інфармацыя пра тое, што яна і сябры яе ініцыятыўнай групы аказваюць сэкс-паслугі ўсім жадаючым. Ірына Вештарт не выключае, што да правакацыйных дзеянняў супраць яе маюць дачыненне прадстаўнікі ўлады і спецслужбаў.НА яе думку гэта з’яўляецца сведчаннем таго, у якой краіне мы жывем.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international