Пастанова Цэнтральнай камісіі абмежавала правы грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партыяў

2002 2002-12-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 лістапада 2002 года Центральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў была зацверджаная Пастанова “Аб парадку прымянення часткі 3 артыкула 13 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць чацвёртага склікання”.

Дадзеная пастанова рэгулюе парадак ажыццяўлення назірання за выбарамі падчас правядзення выбараў у мясцовыя Cаветы дэпутатаў. Калі паранаўнаць дадзеную пастанову з аналагічнай леташняй пастановай можна зрабіць наступныя высновы:

Пастанова Цэнтральнай камісіі зноўку абмежавала правы грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партыяў. У п. 2 Пастановы, як і ў мінулым годзе, сцвярджаецца, што назіральнікамі могуць быць толькі сябры грамадскіх арганізацыяў і палітычных партый. У той час згодна з арт. 155 ВК Рэспублікі Беларусь назіральнікам з’яўляецца ... асоба, упаўнаважаная палітычнай партыяй, іншым грамадскім аб’яднаннем...
Як і ў мінулым годзе Пастанова Цэнтральнай камісіі 2002 года ўсталявала колькаснае абмежаванне назіральнікаў ад грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. Згодна з пунктам другім Пастановы палітычная партыя, іншае грамадскае аб’яднанне працоўныя калектывы маюць права накіраваць на паседжанне камісіі, участак для галасавання толькі аднаго назіральніка, з папярэдняй згоды камісіі – больш. У той час як у арт . 13 ВК Рэспублікі Беларусь пра такія абмежаванні нічога не гаворыцца.
Новым у сёлетняй Пастанове Цэнтральнай камісіі з’яляецца тое, што згодна з п. З рэспубліканскія кіруючыя оргнаы палітычнных ппартый, іншых грамадскіх аб’яднанняў маюць накіроўваць назіральнікаў толькі на паседжанні Цэнтральнай камісіі. Тэрытарыяльныя кіруючыя органы палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў маюць права накіроўваць назіральнікаў на паседжанні адпаведных тэрытарыяльных, акружных і ўчастковых выбарчых камісій, участкі для галасавання.
Абласныя (у тым ліку Мінскія гарадскія) , міжабласныя, раённыя, раённыя ў гарадах, міжраённыя, гарацкія, кіруючыя органы палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднання маюць права накіроўваць назіральнікаў у адпаведныя тэрытарыяльныя камісіі (абласныя, гарадскія, акружныя,) і участкі для галасавання, якія размешчаныя на адпведнай адміністратыўнай тэрыторыі. Гэта з’яўляецца сур’ёзным парушэннем правоў грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. Так, згодна з арт. 6 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях” рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне мае права ажыццяўляць дзейнасць на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Ніякіх абмежаванняў Закон не прадугледжвае. Акрамя таго Статутамі некаіорых рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў можа быць не прадугледжана стварэнне арганізацыйных структураў. Так сама трэба адзанчыць, што для пастаноўцы на ўлік і рэгітрсацыі аргнанізацыйных структур палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў існуюць сур’ёзныя перашкоды. Адна з якіх наяўнасць юрыдычнага адрасу.
Варта нагадаць, што ў мінулым годзе рэспубліканскія кіруючыя органы палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў мелі права накіроўваць назіральнікаў на паседжанні ўсіх камісій і на ўчасткі для галасавання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international