У Мінску - заява на антывайсковы мітынг

Тэгі: акцыі, апазіцыя
Крыніца: «Наша Ніва»

Моладзь БНФ даслала заяву ў Мінгарвыканкам на правядзеньне мітынгу ў сувязі з грузына-расейскім канфліктам. Галоўным пасылам мітынгу, які мае быць праведзены 31 жніўня на пл.Якуба Коласа станецца лёзунг «НЕ ВАЙНЕ».

Мітынг мае на мэце заклікаць міжнародную супольнасць выступіць у абарону тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі, спыніць ваенныя апэрацыі, а таксама інфармацыйна-дыпляматычную вайну, раскрыць грамадзкасці праўдзівыя факты, што прывялі да пачатку ваеных дзеянняў.

Заяўнікамі мітынгу выступілі сябра Рады Моладзі БНФ Антось Каліноўскі, сябра Рады Моладзі БНФ, кіраўнік культурніцкай камісыі партыі БНФ Франак Вячорка і актывіст Моладзі БНФ Рыгор Цісецкі, паведаміла "Наша Ніва".

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international