Незалежныя кандыдаты пачалі здымацца

2008 2008-08-15T01:31:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежны кандыдат у дэпутаты Зміцер Няфёдаў заявіў аб намеры не ўдзельнічаць у «парламенцкіх выбарах» з-за ўзмацнення ціску на сябраў ягонай ініцыятыўнай групы. Зміцер Няфёдаў ішоў на «выбары» па Аўтазаводской акрузе Мінска № 92.

«Я спыніў збор подпісаў, бо на маю ініцыятыўную групу сталі аказваць ціск. Людзей пагражаліся звольніць з працы. Улічваючы такі жа ціск на іншых дэмакратычных кандыдатаў і сябраў іх ініцыятыўных груп, я не бачу сэнсу ўдзельнічаць у гэтых «выбарах». Гэта не выбары. Калі сябры маёй ініцыятыўнай групы збіралі подпісы, людзі распавядалі, што на заводах іх прымушаюць ставіць подпісы за праўладавых кандыдатаў, прымушаюць уваходзіць у іх ініцыятыўныя групы. ЦВК закрывае вочы на такія факты. Я здымаюся з «выбараў» і выступаю за байкот. Асабістыя амбіцыі нішто ў параўнанні з салідарнасцю. Трэба байкатаваць выбары», -- заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Зміцер Няфёдаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international