Пачалося вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі чацвёртага склікання

2008 2008-08-17T00:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

17 жніўня пачалося вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі чацвётага склікання.

Сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах  і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік паведаміў, што права вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі належыць прэзідыумам мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканаўчым камітэтам. У сумесным пасяджэнні гэтых органаў павінны ўдзельнічаць не менш як дзве трэці ад складу адпаведнага прэзідыума савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта.

Прэзідыум савета дэпутатаў і адпаведны выканаўчы камітэт могуць вылучыць толькі аднаго кандыдата ў члены Савета Рэспублікі, але адзін і той жа кандыдат можа быць вылучаны некалькімі прэзідыумамі саветаў дэпутатаў і адпаведнымі выканаўчымі камітэтамі.
Кандыдатам у члены Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, якому споўнілася 30 гадоў і які пражыў на тэрыторыі адпаведнай вобласці, горада Мінска не менш як пяць гадоў.

Кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі не могуць быць вылучаныя грамадзяне, якія не маюць права ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь займаць пасады ў дзяржаўным апараце ў сувязі з наяўнасцю судзімасці, не знятай і не пагашанай у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі будзе праходзіць па 15 верасня. З 16 па 20 верасня пройдзе іх рэгістрацыя.

У склад Савета Рэспублікі ўваходзяць 64 чалавекі: па 8 ад кожнай вобласці і Мінска, яшчэ 8 прызначае прэзідэнт, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international