30 красавіка сябры праваабарончых арганізацый ( у тым ліку і Правабарончага цэнтру “Вясна”) наведалі маці Юрыя Захаранкі – Ульяну Захаранку, якая жыве ў горадзе Васілевічы Гомельскай вобласьці, каб павіншаваць яе з надыходзячым днём Перамогі. У гасьцях у спадарыні Ульяны пабывалі таксама Вольга Завадзкая, маці зьніклага апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага і Зінаіда Ганчар, жонка зьніклага палітыка Віктара Ганчара.

2005 2005-05-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўнае для спадарыні Ульяны – гэта лёс яе сына. 7 траўня якраз спаўняецца шэсьць гадоў з моманту выкраданьня былога міністра ўнутраных справаў, генэрала Юрыя Захаранкі, які займаўся стварэньнем апазыцыйнага саюза афіцэраў. Цягам мінулых гадоў улады так і не адказалі на пытаньне, дзе знаходзіцца Юрый Захаранка, а таксама Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі і Зьміцер Завадзкі. Ульяна Захаранка, як і раней, чакае свайго сына.

“Я спадзяюся, што я Юру дачакаюся. Мне ўсё думаецца, што ён дзесьці ёсьць, можа, іх куды пазвозілі? Я ўсё думаю, што ён недзе жывы. Ён жа нікога не абакраў, не забіў, такі быў самастойны, такі працавіты. Пагляджу на фотаздымкі ды плачу толькі. І хочаш ня плакаць, а яно само плача. Ды сынок, кажу, ды адгукніся… Здаецца, каб падумаў, што сапраўды былі злодзеі, а то ж жывём па вясковаму, сваёй працай гараванай, ды і ўсё. Ды яшчэ і яму колькі я дапамагала, ды я ж працавала да 72 гадоў і тады толькі кінула. Колькі працавала, ну цяпер бы ўжо пасядзела, дык дзяцей згубіла ў мірны час”, -- кажа маці зьніклага палітыка “Радыё Свабода”.

Спадарыня Ульяна прыгадвае, што яе брат Васіль Лазоранка ў часе другой сусьветнай вайны атрымаў узнагароду героя, а сама яна была вывезеная ў Нямеччыну, там пазнаёмілася са сваім будучым мужам, вязьнем канцлягера. У 1991 годзе ў складзе дэлегацыі яна езьдзіла зь Юрыем Захаранкам у Кёльн, дзе яна была за вайной на прымусовых працах. Штогод спадарыні Ульяне беларускія ўлады дасылаюць віншаваньні з днём Перамогі.

Але для Ульяны Захаранкі самы вялікі боль – гэта абыякавасьць уладаў да лёсу сына Юрыя, зьніклага 6 гадоў таму. Жонка, дзьве дачкі і ўнук Юрыя Захаранкі зьехалі ў Нямеччыну і атрымалі там палітычны прытулак. Цяпер у Нямеччыне яны дамагаюцца адкрыцьця справы ў выкраданьні Юрыя Захаранкі, дзеля юрыдычных выдаткаў працягваецца збор сродкаў. Спадарыня Ульяна разьлічвае тут на дапамогу.

Алесь Дашчынскі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international