Гомель: Патрабаванне да прэтэндэнта ў кандыдаты звольніцца з працы пракуратура лічыць законным

2008 2008-08-15T10:36:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Звальненні з працы ці пагрозы звальнення патэнцыйных кандыдатаў, а магчыма -- і будучых дэпутатаў, вылучэнне якіх “несанкцыянавана ўладамі”, сталі адной з тэндэнцыяў выбарчай кампаніі-2008. У гэтай сітуацыі найбольш здзіўляе пазіцыя пракуратуры, якая прызваная сачыць за выкананнем законнасці. Адзін з апошніх прыкладаў бяздзеяння пракуратуры і апраўдання ёю беззаконня – рэакцыя на пагрозы звальнення прэтэндэнта ў кандыдаты па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе Канстанціна Жукоўскага.

 

Нагадаем, 21 ліпеня дырэктар ТДА “Інтэргрань” В. Мінчанка выклікаў К. Жукоўскага, які зарэгістраваў ініцыятыўную групу і пачаў збор подпісаў у падтрымку свайго вылучэння кандыдатам, і прапанаваў яму ці адклікаць сваю заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ці звольніцца з працы. Пры гэтым дырэктар апеляваў да “трэціх асобаў” (не называючы іх), якія парэкамендавалі яму правесці гэтую “размову” з К. Жукоўскім. Расцэньваючы дзеянні “невядомых трэціх асобаў” як ціск, прэтэндэнт у кандыдаты звярнуўся ў пракуратуру Цэнтральнага раёну г.Гомеля з просьбай правесці пракурорскую праверку і выявіць, а таксама прыцягнуць да адказнасці парушальнікаў закону.

 

Пракуратура была вымушаная рэагаваць на зварот К. Жукоўскага, праверка была праведзеная. І адказ пракурора раёну, старэйшага дарадцы юстыцыі В.М. Емельянчанкі варты проста цытавання: “Апытаны па дадзеным факце дырэктар ТДА “Інтэргрань” Мінчанка В.Е. паясніў, што ніякага ціску, пагроз з боку трэціх асобаў на яго не было, і Вам ён нічога падобнага сказаць не мог. У сувязі з тым, што Вы займаецеся зборам подпісаў у падтрымку сваёй кандыдатуры і надалей плануеце заняцца дэпутацкай дзейнасцю, Мінчанка В.Е. парэкамендаваў Вам пашукаць іншае месца працы, на якой можна займацца дэпутацкай дзейнасцю без шкоды для асноўнай працы. Такім чынам, праведзенай праверкай фактаў парушэння заканадаўства аб выбарах ці Вашага права на рэалізацыю сваіх выбарчых правоў, не выяўлена. Падставаў для ўмяшальніцтва пракуратуры няма”.    

 

Чаму ж няма? Пракуратура ж фактычна ўстанавіла, што быў аказаны ціск і “прапанавана пашукаць” іншую працу. Таксама ўстаноўлена, што пагроза звальнення з працы звязаная з жаданнем К. Жукоўскага ўдзельнічаць у выбарах, што пацверджана адказам пракурора.

 

Сітуацыю каментуе юрыст і праваабаронца Уладзімір Лабковіч: “На жаль, пракуратура не прадпрыняла мераў пракурорскага  рэагавання, што мусіла зрабіць у гэтым выпадку. Маецца парушэнне і працоўнага заканадаўства, паколькі ўдзел у выбарах не з’яўляецца падставай для звальнення. Таксама даволі смешна з вуснаў юрыста гучыць апраўданне, што Жукоўскаму ўсяго толькі прапанавана памяняць працу, якая дазволіць лепей выконваць дэпутацкія функцыі, хоць Жукоўскі нават яшчэ не з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты. Шкада, што пракурор Емельянчанка не ведае, што згодна з заканадаўствам Беларусі абраны дэпутат і так не можа сумяшчаць сваю дэпутацкую дзейнасць з іншай працай, акрамя навуковай і адукацыйнай. Лічу, што варта абскарджваць дзеянні раённай пракуратуры ў абласную”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international