Менск: «Клінічная» сітуацыя з вылучэнцамі ва ўчастковыя камісіі ад дэмакратаў

2008 2008-08-15T08:43:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Этап утварэння участковых выбарчых камісіяў завяршыўся 13 жніўня. Дэмакратычныя партыі, грамадскія аб'яднанні і грамадзяне, якія вылучалі сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў (УВК), спрабуюць высветліць колькасць зацверджаных са сваіх вылучэнцаў. Па папярэдняй інфармацыі, што з'явілася 14 жніўня, большасць апазіцыйных прадстаўнікоў ва УВК не ўвайшлі. У атрыманні дакладных звестак зацікаўленым суб'ектам амаль усе раённыя адміністрацыі сталіцы адмаўляюць.

Алесь Лагвінец, чыя ініцыятыўная група вылучала сваіх прадстаўнікоў ва
УВК па Сухараўскай акрузе № 102, напрыклад, паведаміў, што «адміністрацыя Фрунзенскага раёна спачатку адмовілася казаць, калі будзе паседжанне па ўтварэнні ўчастковых камісіяў. 14 жніўня паступіла інфармацыя, што паседжанне адбылося, але прадаставіць звесткі пра тое, ці былі ўключаныя прадстаўнікі ад грамадзянаў, яны адмовіліся".

Вядомыя рашэнні асобных раённых адміністрацыяў адносна складу і месца знаходжання некаторых УВК дазваляюць прасачыць цікавую тэндэнцыю. Складаецца ўражанне, што вылучэнцам-дэмакратам шляхі адкрытыя хіба што на закрытыя ўчасткі.

Так, са штаба Сяргея Калякіна паведамілі, што з 43 сяброў Партыі камуністаў Беларускай, вылучаных у склад участковых камісіяў па Коласаўскай выбарчай акрузе № 106, рашэннем адміністрацыі Савецкага раёна уключаны ў склад УК толькі 3 чалавекі. І ўсе – на закрытыя участкі: участак № 495 – Гарадская інфекцыйная клінічная бальніца,
участак № 500 – Ваенны шпіталь, участак № 505 – Шпіталь МУС.

У тым жа раёне кіраўнік ініцыятыўнай групы Вінцука Вячоркі (107-ая акруга) зацверджана на ўчастаковай, які знаходзіцца ў супрацьтуберкулёзным дыспансэры і налічвае ўсяго 60 выбаршчыкаў. "Натуральна, што ні ў сэнсе рэпрэзэнтатыўнасьці, ні ў сэнсе магчымасьці рэальна нешта там кантраляваць ён абсалютна не адпавядае звычайным участкам, дзе па дзьве тысячы выбаршчыкаў. Я інакш гэта, як зьдзекам, назваць не магу", - пракаментаваў сітуацыю першы намесьнік старшыні Партыі БНФ сп.
Вячорка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international