Гомель: ніводнага прадстаўніка дэмсілаў не ўключылі ў склад участковых камісій

2008 2008-08-14T22:53:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 83 прэтэндэнтаў дэмсілаў у члены ўчастковых выбарчых камісій улады Гомеля ні аднаго не ўключылі. На ўсіх 222 участках будуць працаваць вылучэнцы працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян.

 Паседжанні раённых адміністрацый Гомеля адбыліся 13 жніўня. Інфармацыя, калі і ў якім менавіта месцы пройдуць гэтыя мерапрыемствы, была "зачыненая" нават для членаў акруговых камісій. Так, Прынесліка Міхаіла, члена 35-й акруговай камісіі, які вылучаўся ад АГП, не паставілі ў вядомасць пра дату і час будучага паседжання. На 15.00 14 жніўня ён яшчэ не атрымаў звесткі аб зацверджаным складзе ўчастковых камісій па гэтай акрузе. Сакратары і адказныя асобы адсутнічаюць.

7 з больш чым 200 заяўленых вылучэнцаў ад АДС былі ўключаныя ў склад участковых камісій Гомельскай вобласці - у Рэчыцы, Рагачове і Лельчыцах. Усяго па вобласці АДС вылучаў 214 сваіх прадстаўнікоў.

 - Улады вельмі не зацікаўленыя ў людзях, якія маюць досвед працы на ўчастках і ведаюць усе тэхналагічныя тонкасці фальсіфікацый, - гаворыць Васіль Палякаў, член кардынацыйнай рады АДС па Гомельскай вобласці. - А большасць з прадстаўленых намі кандыдатаў маюць досвед працы ў камісіях, ведаюць выбарчае заканадаўства, прафесіяналы ў гэтым пытанні.

Нагадаем, што Гомельскія АДС прынялі рэзалюцыю не ўдзельнічаць у выбарах, калі ва ўчастковыя камісіі не будуць уключаныя ўсе прадстаўнікі дэмсіл і не будуць зарэгістраваныя кандыдатамі ўсе вылучэнцы АДС.

 "Праваабаронцы за  свабодныя выбары" 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international