У Мінску найбольш актыўныя удзельнікі акцыі (каля 40 чалавек) былі затрыманыя АМАПам.

2005 2005-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярод затрыманых: старшыня Мінскай Гарадской арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Марына Багдановіч, адзін з лідэраў Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, Сяржук Высоцкі (лідэр Беларускай Партыя Свабоды), актывіст Маладога Фронту Павал Лісічонак, былы навучэнца сувораўскай вучэльні Алесь Смольскі, Сяржук Мурашка з Жодзіна (сьпіс удакладняецца) . Каля дваццаці чалавек дастаўлены ў Ленінскае упраўленьне ўнутраных справаў. Яшчэ каля дзясятка затрыманых знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС.

На вуліцы Леніна з ужываньнем фізічнай сілы быў затрыманы грамадзянін Расіі Вадзім Рэзвы (пра гэта ў ПЦ "Вясна" паведаміў старшыня моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" Кірыл Ігнацік). Апрача яго ёсьць іншыя затрыманыя грамадзяне Расіі, сябры СПС.

Сярод затрыманых таксама ёсьць грамадзяне Украіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства