Гарадзеншчына: аніводны прадстаўнік дэмакратычных партый не трапіў у склад участковых выбарчых камісій

2008 2008-08-14T14:59:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Гарадзеншчыне аніводны  прадстаўнік дэмакратычных партый не трапіў у склад участковых выбарчых камісій.

 

Прыкладам, штаб прэтэндэнта ў кандыдаты па Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе Сяргея Антусевіча (партыя БНФ) вылучаў у склад участковых камісій 8 чалавек, штаб Вадзіма Саранчукова (партыя БНФ) па Гродзенскай - Занёманскай акрузе – 5 чалавек. А па Мастоўскай выбарчай акрузе № 56 дэмакратычнымі партыямі і рухамі, пераважна штабам прэтэндэнта ад Маладога Фронту Дзмітрыя Кухлея – ажно 16 чалавек. Найбольш жа прадстаўнікоў па адной акрузе вылучыла партыя АГП па Гродзенскай-Паўночнай выбарчай акрузе, дзе збіраецца балатавацца Яраслаў Раманчук – ажно 30 чалавек. Аднак, ніхто з вылучэнцаў дэмакратычных партый так і не трапіў у склад участковых выбарчых камісій.

 
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international