Беларусь спыняе аздараўленьне дзяцей у ЗША

2008 2008-08-14T09:24:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта заявіў начальнік дэпартамэнту гуманітарнай дзейнасьці Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Аляксандар Каляда.

“Мы прыпыняем праграмы аздараўленьня дзяцей на тэрыторыі ЗША ў сувязі з сытуацыяй вакол непаўналетняй грамадзянкі Беларусі Тацяны Казыры, якая не вярнулася ў Беларусь”, – заявіў чыноўнік.

Ён патлумачыў, што праграмы прыпыненыя, пакуль ня будзе падпісанае двухбаковае пагадненьне аб аздараўленьні, перадае "Інтэрфакс".

“Каб выключыць такія выпадкі, як з Тацянай Казырай, у будучыні, беларускі бок прапануе заключыць з ЗША міжурадавае пагадненьне пра ўмовы аздараўленьня непаўналетніх дзяцей. Праект дамовы будзе накіраваны амэрыканскаму боку найбліжэйшым часам”, – заявіў А.Каляда.

16-гадовая жыхарка Барысава Тацяна Казыра адмовілася вяртацца ў Беларусь пасьля таго, як прайшла аздараўленьне ў горадзе Пэталума, штат Каліфорнія.

Цяпер у ЗША знаходзіцца на аздараўленьні некалькі групаў беларускіх дзяцей, апошняя зь якіх павінна вярнуцца ў Беларусь 23 жніўня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international