Маларыта: Партыйцам ва ўчастковых камісіях “не хапіла месца”

2008 2008-08-14T09:14:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 жніўня ў Маларыцкім райвыканкаме было прынята рашэньне стварыць усе камісіі ў колькасці 11 чалавек на 20 выбарчых участках. Ад прэтэндэнтаў паступіла 221 заява, з якіх вылучана шляхам сбору подпісаў 208 чалавек, ад працоўных калектывыў – 7 прэтэндэнтаў, ад грамадзкіх арганізацыяў – 6.

Па выбарчым участку № 62 было пададзена 13 заяваў.  Сябра Партыі БНФ Пётр Андрыевіч, які быў вылучаны шляхам сбору подпісаў і чыя заява была зарэгістраваная за № 1, ня быў ўключаны ў склад камісіі: маўляў, не хапіла месца.

Па выбарчым участку № 65 было пададзена 15 заяваў. Уладзімір Малей, праваабаронца і сябра Партыі БНФ, чыя заява таксама была зарэгістраваная за № 1, ня быў ўключаны ў склад камісіі з той жа фармулёўкай: не хапіла месца.

Варта адзначыць, што ў гэтых выпадках лічбы пададзеных заяў 13 і 15 адлюстроўваюць ня колькасьць прэтэндэнтаў, якіх было насамрэч па 12, а колькасьць пададзеных заяваў (некаторыя прэтэндэнты вылучаліся некалькімі шляхамі: зборам подпісаў і ад грамадзкага аб’яднаньня). Пры гэтым п.6 ч.1 арт.34 ВК вызначае, што участковыя камісіі фармуюцца ў складзе 5-19 сябраў камісіі. Фармальнай падставай дзеля неўключэньня Уладзіміра Малея і Пятра Андрыевіча ў склад участковых камісіяў паслужыў аргумент, што выканкам прыняў рашэнне абмежаваць колькасць сяброў участковых выбарчых камісій аднолькава па 11 чалавек “з мэтай эканоміі грашовых сродкаў”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international