Светлагорск: Выбаршчыку не дазволілі прысутнічаць пры ўтварэнні ўчастковых камісій

2008 2008-08-14T09:12:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выканаўчы камітэт Светлагорскага раёна 12 жніўня правёў паседжанне, на якім былі ўтвораны ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах у Палату прадстаўнікоў. Старшыня Светлагорскага райвыканкама Сяргей Максіменка не дазволіў прысутнічаць на паседжанні выканкама жыхару Светлагорска Вадзіму Болбасу, які хацеў пабачыць, як адбываецца ўтварэнне выбарчых камісій. Вось што ён распавёў:

“Старшыня райвыканкама С. Максіменка запытаў, ці ёсць у мяне партыйнае пасведчанне. Я з’яўляюся сябрам Партыі БНФ, але пасведчання не ўзяў, таму што лічу: калі падрыхтоўка выбараў вядзецца адкрыта і галосна, то пры ўтварэнні камісій можа прыстунічаць любы выбаршчык, які жыве ў Светлагорску. Аднак С. Максіменка сказаў: калі няма пасведчання, то і прысутнічаць нельга.”

Адзначым, што згодна артыкулу 13 Выбарчага кодэкса, “падрыхтоўка і правядзенне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляюцца адкрыта і галосна”.

Нагадаем, што на гэтым паседжанні ўсе 28 кандыдатур, якія былі вылучаны ад дэмакратычных сіл, у склад участковых выбарчых камісій не прайшлі. 13 жніўня намеснік старшыні акруговай выбарчай камісіі Уладзімір Кукар сказаў В. Болбасу, што прысутнічаць на паседжанні маглі прадстаўнікі партый, якія вылучалі людзей у склад участковых камісій. Чаму не можа прысутнічаць любы выбаршчык – пытанне засталося адкрытым.

В. Болбас з’яўляецца назіральнікам у акруговай выбарчай камісіі. 13 жніўня ён атрымаў ад старшыні гэтай камісіі Сяргея Меркулава такія звесткі: усяго ва ўчастковыя камісіі ў акрузе было вылучана 814 чалавек, з іх уключана у камісіі – каля 660, а прыблізна 150 – не прайшлі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international