Маларыта: Камісія яшчэ не ўтворана, а старшыня ўжо ёсць

2008 2008-08-14T09:07:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 жніўня праваабаронца Уладзімір Малей падаваў у Маларыцкі райвыканкам заяву выбаршчыкаў аб вылучэнні яго ў склад участковай камісіі Маларыцкага-Чырвонаармейскага выбарчага участка №62 Мухавецкай выбарчай акругі №4.

Пасля падачы ім заявы прыйшла намеснік дырэктара Маларыцкага СПТВ Вера Талашка, якая здала ў камісію 11 пісьмовых заяваў ад прэтэндэнтаў у сябры камісіі. На пытанне Уладзіміра Малея: “Чаму вы здаеце ня толькі за сябе, але і за іншых?” спадарыня Талашка адказала: “Я - старшыня камісіі”.

Такім чынам, атрымліваецца, што склад участковых камісіяў, а таксама кандыдатуры іх старшыняў, намеснікаў і сакратароў былі загадзя разгледжаныя і зацверджаныя яшчэ да фарміравання саміх камісіяў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international