Астравец: “Не гуляйце ў брудныя гульні”

2008 2008-08-14T09:03:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У "Астравецкай праўдзе" ад 6 жніўня пад  вельмі паказальнай  назвай "Не гуляйце ў брудныя гульні " быў надрукаваны артыкул, аўтарам якога з'яўляецца  першы намеснік начальніка Астравецкага РУУС В.Страчынскі. Аўтар перасцерагае: " Не выключана, што некаторыя грамадзяне  паспрабуюць у чарговы  раз  здабыць пэўную выгаду для сябе. Маецца на ўвазе правядзенне рознага роду  несанкцыянаваных мерапрыемстваў, расклейвання  або раздачы лістовак, іншых незаконных друкаваных выданняў. Усе часцей да гэтай "бруднай" гульні  за грошы  прыцягваюцца  непаўналетнія, асабліва з малазабяспечаных  і няўдалых сем'яў, а таксама працуючыя грамадзяне. Таму хацелася б у чарговы раз  нагадаць  жыхарам раёна асобныя палажэнні  заканадаўства Рэспублікі Беларусь, каб яны не апынуліся ў ролі пешак у чужой гульні."

Па меркаванні мясцовых актывістаў АГП Мікалая Уласевіча і Івана Крука, у першую чаргу артыкул накіраваны супраць апанентаў  улады і   з'яўляецца недвусэнсоўным  папярэджаннем і перадасцярогай усім, хто ім спачувае. Сябры АГП лічаць, што такім чынам улады даводзяць, што выбарчая кампанія ў раёне будзе праходзіць пад жорсткім кантролем міліцыі і спецслужбаў, якія не дапусцяць свабоднага правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, распаўсюду агітацыйных матэрыялаў і г.д. 

“У сувязі з тым, што ў нашым раёне акрамя нас няма тых, хто адкрыта пазіцыянуе сябе як апазіцыя  сённяшняй уладзе, то ўсе вышэй згаданнае ў апублікаваным артыкуле мы ўспрымаем непасрэдна  ў свой адрас”, -- адзначаюць партыйцы. Яны звярнуліся ў пракуратуру Смаргонскага раёну з просьбай “правесці адпаведную пракурорскую праверку па факту прагучаўшага ў артыкуле беспадстаўнага сцвярджэння  аўтара аб тым, што ўсе часцей да гэтай "бруднай" гульні  за грошы  прыцягваюцца  непаўналетнія, асабліва з малазабяспечаных  і няўдалых сем'яў, а таксама працуючыя грамадзяне і даць адказ не толькі нам, але і ўсім  жыхарам раёна на старонках газеты “Астравецкая праўда” аб стане рэчаў па сутнасці гэтага пытання ў нашым раёне”.

З просьбай апублікаваць адкрытую заяву ў “Астравецкай праўдзе” у  якасці  адказу на артыкул  пад назвай “Хто ў  Астравецкім  раёне  гуляе ў “брудныя гульні ?” Мікалай Уласевіч і Іван Крук таксама звярнуліся ў рэдакцыю выдання.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international