Суд у Шклове супраць журналіста завяршыўся міравым пагадненнем бакоў

2008 2008-08-13T22:39:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Шклоўскі раённы суд (Магілёўская вобл.) спыніў крымінальную справу супраць выдаўца і рэдактара недзяржаўнай маланакладнай газеты «Шклоўскія навіны» Аляксандра Шчарбака.

Судовая справа па зыску аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі дырэктара мясцовай экспартна-сарціровачнай ільнабазы Васіля Бубнова да журналіста закончылася міравым пагадненнем. А. Шчарбак прызнаў сябе вінаватым і пагадзіўся, што сапраўды не варта было ў дачыненні да сп. Бубнова ўжываць такі выраз як, напрыклад, «авантурыст і падлюга».

Журналіст папрасіў у зыскоўцы прабачэння і прапанаваў умовы прымірэння. Згодна іх, А. Шчарбак мусіць выплаціць сп. Бубнову 500 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі за маральны ўрон. Першапачаткова пакрыўджаны на публікацыю у «Шклоўскіх навінах» Васіль Бубноў патрабаваў кампенсацыю ў памеры 2 млн. рублёў.

Нататка «Што вырашаюць кадры» – якая стала нагодай для зыску — была надрукаваная ў восеньскім нумары «Шклоўскіх навін» у 2007 годзе. Між тым справа ў дачыненні да рэдактара газеты была распачатая толькі сёлета на пачатку жніўня. Як стала вядома ў судзе, гэта тлумачыцца тым, што нумар з крытычнай публікацыяй пра сябе сп. Бубноў убачыў нядаўна — яго прынеслі яму падначаленыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international