Барысаў: Ні адзін з сябраў АГП не патрапіў у склад участковых камісій па выбарчай акрузе №62

Тэгі: выбары-2008

Сёння, 13 жніўня, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Барысаўскага райвыканкама Павел Жуга паведаміў сябру АГП і кіраўніку створанай ва Украіне кампаніі "За вольнае развіццё прадпрымальніцтва" Віктару Гарбачову, які мае намер балатавацца па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62, што ні адзін з 45 сябраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі не ўвайшоў у склад участковых выбарчых камісій па гэтай акрузе.

Паседжанне Барысаўскага райвыканкама адбылося ўчора ў першай палове дня, але да сённяшняга дня службоўцы "вертыкалі" адмаўляліся назваць яго дату. Па словах Паўла Жугі, ва ўчастковых камісіях выказала жаданне працаваць вялікая колькасць людзей, і толькі па гэтай прычыне ўсе прадстаўнікі АГП, вылучаныя ў склад участковых камісій рашэннем Менскага абласнога Савета гэтай партыі, не патрапілі ў іх склады. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international