Гарадзеншчына: апазыцыю не ўключылі ва ўчастковыя камісіі

2008 2008-08-13T14:47:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У некаторых камісіях адмовіліся даваць дадзеныя пра ўключэньне прадстаўнікоў ад АДС ва ўчастковыя камісіі, але там, дзе зьвесткі ўжо атрыманыя, ніхто ў камісіі не патрапіў.

Іван Крук з Астраўца, які зьбіраецца балятавацца па Івейскай акрузе № 53, кажа, што ад АДС было пададзена сем прозьвішчаў на ўключэньне ва ўчастковыя камісіі.

Крук: “Нікога не ўключылі, нават такога вопытнага чалавека, як былога дэпутата парлямэнту Івана Сьвірыда. Сказалі: ня хочам, хоць і ведаем, што вы прафэсіянал у гэтай справе”.

У Лідзе падобная ж сытуацыя. Расказвае Станіслаў Суднік:

“Ніводнага чалавека не ўключылі. Падавалі мы спачатку 10 прозьвішчаў. Потым мяне папрасілі, каб людзі былі дзеяздольныя, і абяцалі ўсіх уключыць. У выніку мы падалі 8 прозьвішчаў і яшчэ, здаецца, 2 камуністы. Але ніводнага чалавека ў камісіі не ўключылі: сказалі, што Суднік няправільна падаў дакумэнты”.

У Смаргоні ад АДС былі пададзеныя на ўключэньне ва ўчастковыя камісіі толькі тры кандыдатуры. Аднак улады праігнаравалі іх. Без тлумачэньняў.

У Горадні прадстаўнікам АДС адмовілі ў інфармацыі пра ўключэньне іх кандыдатур ва ўчастковыя камісіі. Маўляў, прозьвішчы будуць апублікаваныя ў СМІ.

У Слоніме аналягічная сытуацыя. Праўда, сябра БНФ Іван Шэга, які зьбіраецца балятавацца па Слонімскай акрузе № 56, зьвяртае ўвагу на тое, што нікому з тых, чые прозьвішчы падавалі на ўключэньне ў камісіі, з райвыканкаму не тэлефанавалі. А гэта, на думку спадара Шэгі, азначае, што нікога зь іх ва ўчастковыя камісіі не ўключылі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international