Крычаў: міліцыя высьвятляе, ці п’е Няроўны

2008 2008-08-13T14:46:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сяржук Няроўны, галоўны рэдактар крычаўскай газэты «Вольны горад», падаў скаргу на дзеяньні міліцыянтаў крымінальнага аддзелу тамтэйшага РАУС.

Яны, кажа сп. Няроўны, перашкаджаюць працы кампаніі па зборы подпісаў за ягонае вылучэньне на кандыдата ў дэпутаты:

«Прыйшоў міліцыянт, з рознымі пытаньнямі стаў зьвяртацца да суседзяў: ці п’е Няроўны гарэлку, ці сварыцца ён з жонкай. Таксама прыходзілі з прыкладна такімі пытаньнямі да сябра маёй ініцыятыўнай групы сп. Кудраўцава і сп. Гердзія».

Да гэтага Сяржука Няроўнага выклікалі ў міліцыю, каб дазнацца, дзе ён быў падчас выбуху ў ноч з 3 на 4 ліпеня.

Пракуратура перанакіравала скаргу ў Крычаўскі РАУС. Адказу пакуль няма.

Тым часам дэпартамэнт фінансавых расьследаваньняў Дзяржкантролю запатрабаваў у рэдактара незалежнага тыднёвіка справаздачу аб маёмасьці і даходах, хоць раней у падатковай інспэкцыі яму паведамлялі, што гэта непатрэбна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international