Баранавічы: “Наш край” піша толькі пра “праўладнага” кандыдата

2008 2008-08-13T14:04:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чарговы артыкул у газеце “Наш край”, заснавальнікам якой з’яўляюцца Баранавіцкія гарадскія і раённыя Саветы і выканкамы, тычыцца дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў НС РБ, генеральнага дырэктара РУП “Брэстаўтадар” Уладзіміра Майсюка, які зараз вылучаецца кандыдатам па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7. Матэрыял надрукаваны ў № 94 за 12 жніўня 2008 г.

 

Артыкул распавядае пра дэпутацкую дзейнасць Майсюка, пра яго працоўныя дасягненні, пра тое, як плённа ён займаецца законатворчасцю. Уладзімір Майсюк адказвае на пытанні журналіста Уладзіміра Альгерчыка (які, дарэчы, працуе ў адной з рэспубліканскіх газет, шырока асвятляючых дзейнасць працаўнікоў сяла).

 

Відавочна, што ў Уладзіміра Майсюка значна болей магчымасцей выйсці ў дэпутаты, чым у яго канкурэнтаў — прадпрымальніка Зміцера Шымайтэса і слесара баваўнянага аб’яднання Рыгора Грыка, пра якіх мала што ведаюць і нічога не пішуць.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства