Назіральнікі БДіПЧ АБСЕ будуць весці маніторынг беларускіх СМІ

2008 2008-08-13T13:33:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Падчас назірання за выбарчым працэсам у беларускі парламент удзельнікі міжнароднай місіі будуць адсочваць, як асвятляюць гэтыя выбары айчынныя СМІ, — заявіў 12 жніўня на прэс-канферэнцыі медыя-кансультант місіі міжнародных назіральнікаў БДіПЧ АБСЕ, прадстаўнік Славакіі Іван Гадарскі.

«У сваёй працы мы кіруемся жорсткімі стандартамі ацэнкі працы сродкаў масавай інфармацыі, а таксама умоваў іх працы, — адзначыў Іван Гадарскі. – Мы будзем праводзіць як колькасны, гэтак і якасны аналіз дзейнасці СМІ: наколькі шырока ў прэсе будзе асвятляцца кампанія ўсіх кандыдатаў».

Міжнародныя назіральнікі намераны праманіторыць больш за дзесяць беларускіх медыяў, як электронных (радыё і тэлебачанне), так і друкаваных.

Паводле І. Гадарскага, назіральнікі таксама плануюць сустракацца з прадстаўнікамі СМІ, задаваць ім пытанні, цікавіцца, як адлюстроўваюцца інтарэсы асноўных удзельнікаў выбарчага працэсу.

«Калі ў вас ёсць нейкая інфармацыя, датычная ўмоў працы СМІ пры асвятленні выбарчага працэсу, не саромейцеся і звяртайцеся да нас, мы зможам з вамі паразмаўляць», — заклікаў журналістаў Іван Гадарскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international