Менск: Ціск на вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі ўзмацняецца

2008 2008-08-13T08:41:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэтэндэнт у кандыдаты па 99-ай Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі Юрый Карэтнікаў паведаміў, што значна ўзмацніўся ціск на сябраў ягонай  ініцыятыўнай групы, якія вылучылі свае кандыдатуры ва ўчасковыя камісіі па гэтай акрузе. 

Перад адным са студэнтаў кіраўніцтвам ВНУ выбар быў пастаўлены літаральна так: ці камісія – ці навучанне.

Супрацоўнік шарыкападшыпнікавага заводу за вылучэнне сваёй кандыдатуры ў  камісію быў пазбаўлены прэміі (350 тыс.), пры гэтым кіраўніцтва заводу таксама  адкрыта заявіла пра сапраўдную матывацыю гэтага пазбаўлення. Больш за тое, супрацоўнік быў накіраваны збіраць подпісы за праўладнага прэтэндэнта ў кандыдаты, у ініцыятыўную групу якога рабочых (у тым ліку і яго) запісвалі без асаблівага жадання і ўзгаднення.

Юры Карэтнікаў накіраваў скаргу ў акруговую камісію, дзе выклаў факты ціску на сябраў сваёй ініцыятыўнай групы і вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі па сваёй акрузе.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international