Збор подпісаў у Менску: Студэнцкая моладзь вельмі запалоханая

2008 2008-08-13T08:39:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mensk-12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 жніўня ініцыятыўная група намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара
Івашкевіча ладзіла пікет па зборы подпісаў у падтрымку свайго
прэтэндэнта ў кандыдаты па выбарчай акрузе № 97. Нягледзячы на
фон мерапрыемства (пад бел-чырвона-белым нацыянальным
сцягам і сцягам Еўразвязу), яно прайшло без эксцэсаў.

На пікеце прысутнічаў сам сп. Івашкевіч.Мінакі падыходзілі,
знаёміліся з ім, размаўлялі, некаторыя амаль адразу даставалі пашпарты
з гатоўнасцю падтрымаць прэтэндэнта. Сябры ініцыятыўнай групы назвалі
адносіны да іх з боку насельніцтва дастаткова прыязнымі (калі не
ўлічваць заўвагі двух нецвярозых правакатараў), людзі пазітыўна
выказваліся ў адрас апазіцыі - "будзем разам!", "спадзяемся на вас!".

Увогуле, у параўнанні з парламенцкімі выбарамі мінулых гадоў,
прадстаўнікі  дэмакратычнага лагера адзначаюць пэўныя змены ў настроі
сталічных выбаршчыкаў.  Больш лаяльнае стаўленне да апазіцыйных
партыяў – відавочная тэндэнцыя.

- Людзі сталі больш прыязна ставіцца да апазіцыі. Яны згодныя з тым,
што трэба штосьці мяняць. Калі мы гаворым, што з'яўляемся
прадстаўнікамі БНФ, насельніцтва ўспрымае гэта нармальна, ідзе на
кантакт. Канешне, адносіны яшчэ не такія, як былі ў 90-ым годзе, але
набліжаюцца да таго. Напрыклад, 80-гадовыя людзі, якія раней у вельмі
агрэсіўных формах выказваліся супраць, сёння ўжо менш катэгарычныя,
зараз іх "супраць" ужо спакойнае, - адзначае Галіна Сямдзянава,
кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты па 100-ай акрузе
Валянціны Свяцкай. – Здараецца нават так, што, пачуўшы пра выбары,
некаторыя людзі  напачатку адмаўляюцца размаўляць, але даведаўшыся,
што мы з БНФ, раптам праяўляюць зацікаўленасць, падпісваюцца за нашага
прэтэндэнта.

Прадстаўнікі выбарчых штабоў пагаджаюцца з тым, што збіраць подпісы ў
Менску за дэмакратычных прэтэндэнтаў уцэлым стала лягчэй. Але разам з
тым нельга не адзначыць і адну акалічнасць, якая не можа парадаваць:
студэнцкая моладзь вельмі запалоханая.

 - Маладыя людзі, асабліва тыя, што нарадзіліся пазней за
80-ы год, баяцца ставіць подпісы за апазіцыйных кандыдатаў, увесь час
перапытваюць, ці законна гэта, ці дазволена. Некаторыя адразу
адмаўляюцца і тлумачаць свае паводзіны тым, што іх выключаць з
навучальнай установы, - апісвае сітуацыю, з якой сутыкаецца падчас
збору подпісаў па Адынцоўскай выбарчай акрузе, сябра ініцыятыўнай
групы Вольгі Казулінай Яна Палякова. І гэта не адзінкавыя факты па
Менску.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international