Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэньне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі сацыяльнага грамадзкага аб'яднаньня "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" (БХД)

2008 2008-08-11T23:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Па словах сябра аргкамітэта па стварэнні БХД Дзяніса Садоўскага, падчас судовага паседжання 12 жніўня прадстаўнік Мінюста зняў прэтэнзіі да прапісаных у статуце мэтаў, задач і метадаў арганізацыі, аднак працягваў настойваць на наяўнасці тэхнічных памылак пры падачы дакументаў на рэгістрацыю. "Усе тэхнічныя памылкі можна вырашыць у працоўным парадку, але Вярхоўны суд не даў часу на іх выпраўленне і адмовіў нам у задавальненні скаргі", — сказаў Д.Садоўскі ў інтэрв'ю БелаПАН.

Гэта была ўжо другая спроба зарэгістраваць аб'яднанне. Першую адмову ў рэгістрацыі БХД Мінюст абгрунтаваў тым, што заяўнікі не растлумачылі ў статуце сутнасць хрысціянскіх каштоўнасцяў, а таксама тое, якім чынам гэтыя каштоўнасці будуць рэалізоўвацца.

"Праз месяц-паўтара мы зноў правядзем устаноўчы з'езд і зробім трэцюю спробу зарэгістраваць аб'яднанне", — паведаміў Садоўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international