Падаткавікі прэсуюць дачку палітвязня Казуліна

2008 2008-08-11T23:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Органы фінансавых расследаванняў маюць прэтэнзіі да малодшай дачкі палітвязня Аляксандра Казуліна Юліі. Падаткавікі жадаюць прымусіць Юлію даць справаздачу аб ейных прыбытках за некалькі мінулых гадоў.

Дачка Казуліна мае намер абскардзіць дадзенае рашэнне ў пракуратуры гораду Менску.

Адначасова яна напісала заяву на імя кіраўніка фінансавых расследаванняў, каб той адказаў, якія маюцца супраць яе матэрыялы праверкі, а таксама хто склаў спісы пад літарай «К», у якія патрапілі амаль усе лідэры апазіцыі, у тым ліку і яна. Нягледзячы на тое, што дазнаўца А. Шашко быў апавешчаным, што Юлія Казуліна будзе весці якія-небудзь правазносіны з ворганамі фінансавых расследаванняў толькі ў тым выпадку, калі атрымае адказы на свае заявы, дазнаўца позвай абавязаў яе з'явіцца 9 жніўня ў якасці сведкі. Ю. Казуліна з'явілася ў прызначаны тэрмін, але, прачакаўшы 40 хвілін, пакінула будынак, не дачакаўшыся ані самога А. Шашко, ані адказаў на ейныя пытанні з Дэпартаменту фінансавых расследаванняў.

Ворганы фінансавых расследаванняў абвесцілі поўнамаштабную барацьбу з актывістамі дэмакратычнага руху. Фінансавыя ворганы цікавяцца прыбыткамі ня толькі саміх кандыдатаў у дэпутаты, але і ўсіх чальцоў іхніх сем'яў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international