Смаргонь: “Светлы шлях” дэпутаткі да выбараў

2008 2008-08-11T23:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У смаргонскай раённай газэце “Светлы шлях” зьявіўся артыкул пра дзейную дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Тацяну Голубеву (КПБ), якая зьбіраецца вылучацца паўторна.

Вось колькі радкоў з таго матэрыялу: “Дзякуючы энэргічным намаганьням і настойлівасьці Тацяны Голубевай, яе непасрэднаму саўдзелу былі станоўча вырашаны на дзяржаўным узроўні праблемныя пытаньні вытворчасьці і сацыяльнага разьвіцьця буйнейшых прадпрыемстваў Смаргоншчыны: заводу аптычнага станкабудаваньня, вытворчага аб’яднаньня “Смаргоньсылікатабэтон”. Канкрэтную практычную дапамогу атрымалі сельскагаспадарчы комплекс і ўстановы сацыяльнай сфэры рэгіёну, многія выбаршчыкі асабіста”.

Камэнтуе мясцовы праваабаронца Алесь Дзергачоў: “Атрымліваецца, што яна нібыта дапамагла ўсім, і ў той самы час — нікому. Пра канкрэтныя выпадкі нічога не гаворыцца. Калі такое робіцца падчас выбарчай кампаніі, то гэта піяраўскі крок. У Смаргоні вельмі шмат праблемных пытаньняў: дрэнна заасфальтаваныя двары, нізкія заробкі. На тым жа заводзе аптычнага станкабудаваньня людзі атрымліваюць па 200—300 тысяч рублёў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international