Бабруйск: прэтэндэнтку ў кандыдаты выклікалі ў КДБ па справе выбухаў у Менску

2008 2008-08-12T22:48:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

- Мяне выклікалі ў КДБ, бо я “супраць улады, і таму падазраюся”, так мне там сказалі, - распавядае Алена Мядзведзева, вылучэнка ў кандыдаты. – Са мной размаўлялі  падпалкоўнік Алег Ахрэменка і намеснік начальніка Бабруйскага КДБ Сяргей Землякоў. Паказвалі мне карцінкі, фотаробаты, на якіх намаляваны мужчыны. Я ім кажу: вам што, пашпарт паказаць, ці спраўку прынесці, што я жанчына?! Патом пачалі цікавіцца, ці ўмею я страляць, бо ў мяне муж –  ваенны.

Спадарыня Мядзвезева адзначыла, што ў дзень, калі адбыліся выбухі ў Менску, яна была ў Маскве. Яна мяркуе, што па гэтай справе бабруйскія “КДБшнікі” будуць выклікаць і іншых незалежных вылучэнцаў у кандыдаты. Бо пад час размовы супрацоўнікі КДБ распавялі Алене Мядзведзевай, што атрымалі “палажэнне па выбухах” і мусяць праверыць усіх мясцовых “апазіцыянераў”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international