viasna on patreon

Гародня: Выбаршчыкам даюць жорсткія інструкцыі

2008 2008-08-12T14:45:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па інфармацыі сябраў ініцыятыўнай групы незалежнага кандыдата Сяргея Кузьмянка па Гродзенскай-Занёманскай акрузе па многіх дамах прайшліся прадстаўнікі ўлады, якія настойліва раілі падпісвацца і пазней галасаваць за праўладнага кандыдата, цяперашняга дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Камянецкага. Пра гэта заявілі, ў прыватнасці жыхары шматпавярховых дамоў па вуліцы Кабяка-12-корпус 1, і Кабяка-12-корпус 2. Па словах сябраў ініцыятыўнай групы Сяргея Кузьмянка, ў гэтых дамах многія з людзей папросту баяліся падпісвацца за незалежнага кандыдата, расказваючы, што ім далі жорсткія інструкцыі.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства