Менскія ўлады далі дазвол на правядзеньне акцыі ў гадавіну Чарнобыльскай катастрофы, бабруйскія ўлады – пікет забаранілі

2005 2005-04-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 красавіка Менгарвыканкам даў афіцыйны дазвол на правядзеньне 26 красавіка мітынгу ля Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай з 19 да 22 гадзін, паведаміла прэс-служба Партыі БНФ. Заяўка на правядзеньне мітынгу была пададзена ў Менгарвыканкам 12 красавіка. Заяўнікамі выступілі сябра Партыі БНФ сп. Уладзімер Лабковіч і сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі сп-ня Марына Багдановіч.
Як паведаміў намесьнік старшыні Партыі БНФ сп. Віктар Івашкевіч, 26 красавіка а 18 гадзіне аргкамітэт ўшанаваньня 19-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі запрашае людзей прынесьці й укінуць у скрыню для карэспандэнцыі ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі (вуліца К.Маркса, 38, з боку вуліцы Энгельса) заявы з некалькімі фактамі пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы й патрабаваньнямі:
-адсяліць людзей з моцна заражаных тэрыторыяў (15 і больш кюры),
-забясьпечыць інвалідаў Чарнобыля лекамі і лячэньнем,
-сказаць праўду пра наступствы катастрофы,
-спыніць вытворчасьць прадуктаў на забруджаных тэрыторыях,
-адмяніць абмежаваньні на гуманітарную дапамогу чарнобыльцам з-за мяжы й выезд дзяцей на аздараўленьне,
-спыніць прымусовае разьмеркаваньне студэнтаў у Чарнобыльскія раёны.
Пасьля перадачы заяваў, людзі запрашаюцца прайсьці да месца правядзеньня дазволенага мітынгу.
У гэты ж час улады Бабруйску не дазволілі дэмакратам правесьці 26 красавіка ў цэнтры гораду пікет, прысьвечаны 19-м угодкам чарнобыльскай катастрофы.

Прадстаўнікі розных палітычных партыяў і арганізацыяў (АГП, БНФ, Свабоднага прафсаюзу, сацыял-дэмакратаў ды іншых) зьвярнуліся з заявай на гэты конт у Бабруйскі гарвыканкам. Апазыцыянэры таксама прапанавалі ўладам правесьці сумесныя акцыі 26 красавіка.

Аднак увечары 20 красавіка аднаго з заяўнікаў, старшыню Бабруйскай гарадзкой арганізацыі АГП Уладзімера Куртукова наведала цэлая дэлегацыя з адміністрацыі Ленінскага раёну Бабруйска. Яму афіцыйна паведамілі, што дазволу на акцыі няма з той прычыны, што ў заяве на правядзеньне ня вызначаныя адказныя за правядзеньне мерапрыемства.

Уладзімер Куртукоў назваў прычыну адмовы фармальнай. Прычым, сказаў лідэр АГП у Бабруйску, з падобнымі заявамі дэмакраты штогоду зьвяртаюцца да вэртыкалі, і кожны раз чыноўнікі знаходзяць новыя прычыны для адмовы.

Аднак бабруйцы вырашылі, што 26 сакавіка яны ўсё ж такі правядуць акцыю: у цэнтры гораду са сьвечкамі ўшануюць памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы. Акцыя да ўгодкаў радыяцыйнай катастрофы рыхтуецца і ў Магілёве, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international