Светлагорск: Камісія нарэшце прыняла заяву аб назіральніку

2008 2008-08-12T12:41:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Светлагорскай акруговай выбарчай камісіі 11 жніўня прынята заява грамадзян аб накіраванні туды ў якасці назіральніка прадстаўніка дэмакратычных сіл Вадзіма Болбаса. Нагадаем, што на мінулым тыдні намеснік старшыні камісіі Уладзімір Кукар не прыняў заяву з-за адной выпраўленай лічбы.

 

Вадзім Болбас, сябра Партыі БНФ, быў накіраваны назіральнікам у акруговую камісію  Светлагорскай выбарчай акругі ад групы жыхароў Светлагорска ў колькасці 33 чалавек. Першы раз В. Болбас з’явіўся ў камісію 7 жніўня. Але намеснік старшыні камісіі Ул. Кукар (загадчык арганізацыйна-кадравага аддзелу Светлагорскага райвыканкама) не прыняў у яго заяву грамадзян з той прычыны, што ў заяве ў нумары акруговай камісіі была выпраўлена адна лічба.

 

Каментуючы дзеянні чыноўніка В. Болбас адзначыў, што, на яго погляд, сапраўднай прычынай адмовы была не выпраўленая лічба, а тое, што для кіраўніцтва камісіі непажаданая прысутнасць незалежнага назіральніка. 11 жніўня В. Болбас прадставіў у камісію новую заяву, таксама ад групы з 33-х грамадзян, і пачаў назіранне. 

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international