У Воршы педагогі затрымалі студэнта за распаўсюд газеты, выклікалі КДБ і міліцыю

2005 2005-04-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За распаўсюд недзяржаўных выданьняў у Воршы затрыманы кіраўнік мясцовай Рады моладзевых арганізацый Ігар Казімірчак. Моладзевыя актывісты распаўсюджвалі бюлетэнь Маладога Фронту “Моладзь – ЗА” і буклеты Згуртаваньня беларускіх студэнтаў паміж навучэнцаў Аршанскага пэдагагічнага каледжу, што выклікала незадавальненьне з боку адміністрацыі навучальнае ўстановы.

Як распавёў карэспандэнту Радыё Свабода Ігар Казімірчак, супрацоўнікі пэдкаледжу спачатку запрасілі яго на гутарку ў службовы кабінэт, каб высьветліць больш дакладна, што за выданьні раздаюць іхным навучэнцам. Спадар Казімірчак пагадзіўся, але замест размоваў зь ім выкладчыкі адразу пачалі высьветляць паміж сабою, ці ведае хто-небудзь тэлефонны нумар КДБ.

Аказалася, што гэтага нумара няма нават у гарадзкім даведніку, і тады супрацоўнікі пэдкаледжу патэлефанавалі ў аддзел ідэалёгіі гарвыканкаму. Там ім параілі адразу зьвяртацца ў міліцыю. Так што далейшае абмеркаваньне зьместу выданьняў адбывалася ўжо ў пастарунку, дзе на Ігара Казімірчака быў складзены пратакол за адміністрацыйнае парушэньне.

Міліцыянты сказалі, што будуць разьбірацца і потым вырашаць, ці перадаваць гэтую справу ў суд. А пакуль спадар Казімірчак плянуе падаць прынамсі дзьве скаргі ў аршанскую пракуратуру: скаргу на паводзіны міліцыятаў, якія пры затрыманьні паводзілі нетактоўна і не прадставіліся прысутным, а таксама скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў пэдкаледжу, што трымалі яго ў кабінэце гвалтам, пакуль вырашалі, куды патэлефанаваць і каму паскардзіцца на распаўсюднікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international