Віцебск: Прэтэндэнт на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Андрэй Левінаў звольнены з працы

2008 2008-08-12T12:30:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 жніўня ў 9.15 кіраўніцтва ОУС  адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебску азнаёміла прэтэндэнта на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты ППНС РБ па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе № 19 Андрэя Левінава з рашэннем начальніка УУС Віцебскага Аблвыканкама палкоўніка міліцыі Фармагея: звольніць з органаў унутраных спраў.

 

12 жніўня ў Віцебскім райвыканкаме і адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебску па стане на 08 гадзін 30 хвілінаў прайшлі паседжанні выканкама і адміністрацыі па зацвярджэнні персанальнага складу ўчастковых выбарчых камісій.

 

У віцебскім райвыканкаме паседжанне пачалося ў… 07.45 і працягвалася ўсяго 15 хвілінаў. За гэты час быў зацверджаны склад 39 участковых выбарчых камісій. Журналісту Валеру Шчукіну па тэлефоне паведамілі аб часе паседжання за 7 хвілінаў да пачатку. Але ён паспеў прыбыць да пачатку паседжання, што выклікала замяшанне запрасіўшых. На паседжанні прагучала лічба – 30-ці грамадзянам адмоўлена ў праве ўвайсці ў склад камісіі. На працягу гадзіны не атрымалася высвятліць, хто ж "нешчасліўчыкі".

 

11 жніўня ў адміністрацыях Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў г. Віцебску за 5-15 хвілінаў да канца працоўнага дня тлумачылі, што дата і час паседжання адміністрацыі яшчэ не вызначаныя.

 

У 8.10 у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна грамадзянцы Жане Паповай растлумачылі тое ж самае. Аднак у 8.15 таемнае паседжанне адміністрацыі пачалося. Склад камісій да 8.30 быў сфармаваны. На тэлефонныя званкі грамадзянкі Жаны Паповай у 8.20 ніхто не адказаў, а ў 8.40 хвілін паведамілі: склад камісій сфармаваны.

 

У адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебску адмаўляліся паведаміць дату і час паседжання. Разам з тым, тэлефоны кіраўнікоў адміністрацыі не адказвалі. Сакратары кіраўнікоў тлумачылі, што не ведаюць, дзе знаходзяцца іх начальнікі. У 9.10 паведамілі, што паседжанне было прызначанае на 08 гадзін 10 хвілін і ўжо скончылася.

 

Іншую інфармацыю ў раённых адміністрацыях прадставіць адмовіліся.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international