Журналісту Валерыя Шчукіну адмовілі ў інфармацыі пра патэнцыйных кандыдатаў

2008 2008-08-12T10:27:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У дзвюх акруговых выбарчых камісіях у Віцебску адмовілі ў прадстаўленні інфармацыі журналісту Валерыю Шчукіну. Паводле спадара Шчукіна, абнародаванне гэтых фактаў паспрыяла змене стаўлення да яго.

Як паведаміў Валерый Шчукін прэс-службе ГА «БАЖ», сябра выбрачай камісіі Віцебскай-Горкаўскай акругі №17 Жанна Абіход адмовілася прадставіць журналісту інфармацыю пра асобаў, якія зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў за вылучэнне ў якасці кандыдатаў у дэпутататы Палаты прадстаўнікоў. Пры гэтым, паводле спадара Шчукіна, сябра выбарчай камісіі пракансультавалася па тэлефоне з прадстаўніком выканкама, пасля чаго адмовіла ў прадстаўленні інфармацыі.

Сакратар акруговай выбарчай камісіі па Віцебскай сельскай акрузе №21 Марына Здольнікава паведаміла Валерыю Шчукіну толькі імёны, імёны па бацьку і прозвішчы прэтэндэнтаў на кандыдацтва, але звесткі пра месцы іх працы і партыйную прыналежнасць даваць адмовілася.

«Спадар Шчукін насамрэч звяртаўся да мяне за гэтай інфармацыяй, – паведаміла Марына Здольнікава прэс-службе ГА “БАЖ”. – Я прадставіла яму тую самую інфармацыю, якую мы падаем ва ўсе СМІ. Магчыма, я не маю рацыі, але гэта маё асабістае меркаванне – пакуль кандыдаты не зарэгістраваныя, мы не можам рабіць публічнымі іх прыватныя дадзеныя. У любым выпадку, наколькі я ведаю, інцыдэнт быў вычарпаны, бо спадар Шчукін пасля меў размову са страшынёй нашай акруговай выбрачай камісіі і атрымаў усю неабоходную інфармацыю. Да таго ж, журналіст мае права прыстутнічаць на пасяджэнні, дзе будуць рэгістраваць кандыдатаў у дэпутаты, фіксаваць усю агучаную там інфармацыю і звязвацца з любым з кадыдатаў ды атрымліваць у яго любыя звесткі».

Дарэчы, інфармацыя аб месцы працы і партыйнай прыналежнасці патэнцыйных кандыдатаў маецца ў адкрытым доступе на афіцыйным сайце ЦВК.

Валерый Шчукін лічыць, што стаўленне да яго з боку прадстаўнікоў акруговых камісій і выканаўчай улады змянілася пасля публікацый пра адмову ў прадстаўленні інфармацыі.

«Калі сёння я папрасіўся на заўтрашняе пасяджэнне Віцебскага гарвыканкама, якое будзе вызначаць склад участковых выбрачых камісій, мне сказалі, што з маёй прысутнасцю не будзе ніякіх праблем», – паведаміў журналіст прэс-службе ГА «БАЖ».

Тым часам, мы датэлефанаваліся сакратару Цэнтральнай выбарчай каімсіі Мікалаю Лазавіку і пацікавілася, як паступаць журналістам у падобных сітуацыях. Паводле сп. Лазавіка, інфармацыю пра парушэнні правоў журналістаў можна дасылаць у Цэнтрвыбаркам, які будзе разбірацца з кожнай сітуацыяй, дзе выбаркамы маглі дапусціць неправамоцныя дзеянні.

З іншага боку, ён не выключыў віны журналіста, які «не здолеў наладзіць нармальных рабочых стасункаў» з камісіяй. «Мы ўсіх супрацоўнікаў камісій арыентуем на канструктыўную размову з прэсай незалежна ад таго, якога яна “колеру”», – зазначыў сп. Лазавік.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international