Астравец: сяброў АГП ва ўчастковыя камісіі не ўключаюць

2008 2008-08-12T09:15:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік  Астравецкай пярвічнай арганізацыі АГП Мікалай Уласевіч 11 жніўня у 11.00 наведаў акружную камісію з мэтай даведацца пра хаду фармавання участковых выбарчых камісій. Сп. Уласевіч папрасіў паглядзець пратаколы вылучэння ў склад камісій і журнал рэгістрацыі заяваў. Але загадчык арганізацыйнага адзела Астравецкага райвыканкаму Галіна Махневіч адмовіла яму ў гэтым.

 
Перад гэтым Мікалай Уласевіч падаў заяву ад групы выбаршчыкаў на ўключэнне сябе ў Варнянскую участковую камісію, а таксама заяву, у якой папрасіў, каб яму паведамілі час правядзення паседжання акруговай камісіі.

 
Адзінае, што змог даведацца спадар Уласевіч - што яго не ўключылі ў склад Варнянскай участковай камісіі. Таксама Галіна Махневіч паведаміла яму, што ніводнага з 7 вылучэнцаў АГП не ўключылі ў склад участковых камісій, бо "так вырашыў райвыканкам".

 
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international