Гомельская вобласць: Старшыня Хойніцкай камісіі: «Факты немагчыма праверыць»

2008 2008-08-12T09:06:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Леанід Судаленка, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты па Хойніцкай выбарчай акрузе (Гомельская вобласць), атрымаў адказ на заяву аб парушэнні заканадаўства з боку тых, хто збірае подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты саветніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Георгія Дашкевіча. У адказе старшыня акруговай выбарчай камісіі Віктар Васькевіч напісаў, што прыведзеныя ў заяве факты “немагчыма праверыць”.

 

У заяве, накіраванай у камісію 31 ліпеня, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Л. Судаленка адзначыў: многія з выбаршчыкаў гаварылі, што яны ўжо падпісаліся за вылучэнне іншых кандыдатаў, прычым падпісваліся проста на працоўных месцах у працоўны час. “Пры гэтым невядомыя мне грамадзяне, якія збіралі подпісы, ўводзяць выбаршчыкаў акругі ў зман, гаворачы, што падпісацца ў падтрымку іншых кандыдатур выбаршчыкі ўжо не маюць права» – паведаміў Л. Судаленка.

 

Такім спосабам, лічыць Л. Судаленка, збіраюць подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Георгія Дашкевіча, саветніка старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Старшыня Хойніцкай акруговай выбарчай камісіі В. Васькевіч – начальнік упраўлення па працы і занятасці насельніцтва Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта (органа, які падпарадкаваны абласному выканкаму). У сваім адказе ён напісаў:

“Факты, якія прыведзеныя ў заяве, практычна нельга праверыць. У заяве не пададзеныя працоўныя калектывы, у якіх, на Вашае меркаванне, з парушэннямі ажыццяўляўся збор подпісаў. Не названыя таксама прозвішчы грамадзян, у гутарках з якімі можна было б праверыць названыя парушэнні.”

 

Чаму, сапраўды, у заяве не былі прыведзеныя прозвішчы выбаршчыкаў? “За афіцыйных вылучэнцаў улада збірае подпісы ў людзей на працы, і не хоча гэта прызнаць, а людзі баяцца падпісвацца ў актах пра гэтыя выпадкі”, – гаворыць Л. Судаленка. Разам з тым, за вылучэнне самога Л. Судаленкі ўжо падпісаліся каля 1200 выбаршчыкаў.

“Правабаронцы за свабодныя выбары” 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international