Бабруйск: Аляксандра Чыгіра і сябраў яго ініцыятыўнай групы выклікаюць у ваенкамат

2008 2008-08-11T13:47:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйчаніну Аляксандру Чыгіру, які вылучаецца ў кандыдаты ў дэпутаты, прыйшла павестка ў ваенкамат. У паперцы напісана “для ўдакладнення дакументаў”. Аналагічныя выклікі патрапілі і ў паштовыя скрыні двух сябраў яго ініцыятыўнай групы, - усе “сустрэчы” прызначаны на аўторак.

 

- Я збіраюся схадзіць у ваенкамат, “удакладню” дакументы, - кажа Аляксандр Чыгір. – Пару год назад мяне ўжо выклікалі туды. Хацелі забраць на “зборы”, якія мусілі пачацца 25 сакавіка. Але я паказаў ім свой пашпарт, дзе пазначана, што ў мяне трое дзяцей, і яны адчапіліся.

 

Трэба адзначыць, што ў Бабруйску метад выклікаў ў ваенкамат даволі папулярны. Ім карыстаюцца супрацоўнікі КДБ, каб паразмаўляць з маладымі людзьмі, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці горада.

 

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international