Магілёў: Ціск на сябраў ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ад ГА БНФ “Адраджэньне”

2008 2008-08-11T13:36:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Пачаўся ціск на сябраў ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты ад ГА БНФ “Адраджэньне” па Шклоўскай выбарчай акрузе №90 Рыгора Кастусёва. Гэдак, без зразумелых прычынаў супрацоўнікамі КДБ і міліцыі былі дапытаны старшыня выбарчага штабу прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты Рыгора Кастусёва Барыс Вырвіч і Валянціна Шчэтнікава.

“4 жніўня, – гаворыць Барыс Вырвіч, -  невядомы патэлефанаваў на нумар майго мабільнага тэлефона, назваўся супрацоўнікаў спецслужбы і прапанаваў сустрэцца. Я яму патлумачыў, што ёсць працэдура, адпаведна якой тыя супрацоўнікі КДБ, якія жадаюць паразмаўляць, афіцыйна дасылаюць позву. Па вяртанні дамоў я дазнаўся ад свайго сына, што да мяне прыязджалі “паліцаі” і шукалі мяне. Пасля абеду супрацоўнікі праваахоўных органаў наведалі мяне зноў. Яны прадставіліся супрацоўнікамі КДБ, але адмовіліся паказваць свае пасведчанні. Адзін з іх назваўся Ігарам Віктаравічам – “куратарам” ад КДБ па Бялыніцкаму раёну. Праз пэўны час падаспелі і ўчастковы міліцыянер Аляксандр Русецкі і эксперт-крыміналіст Бялыніцкага РАУС старэйшы лейтэнант Кірыл Хлус, якія ўзялі ў мяне адбіткі пальцаў. Сваю цікавасць да маёй асобы яны патлумачылі выбухам, які адбыўся ў Менску 3 ліпеня, а так як я сябар апазіцыйнай партыі, то і патрапіў пад падазрэнне”.

У гэты ж дзень патэлефанавалі і Валянціне Шчэтнікавай. “Невядомы прадставіўся мне супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Крымавым. Ён цікавіўся месцазнаходжаннем майго сына, - гаворыць Валянціна, - Я адказала яму, што сын жыве ў іншай краіне, а апошні раз ён наведваў мяне ў 2007 годдзе. На гэтым размова скончылася. На наступны дзень гэты ж супрацоўнік КДБ зноўку патэлефанаваў мне і запрасіў мяне на прыём у КДБ. Пры гэтым ён мяне папярэдзіў, што калі я не прыду сама, то мяне знойдуць і прывядуць”.

“Я пайшла да іх. Таварыш Крымаў прыйшоў з аркушам у руках, на якім былі нейкія дадзеныя з фотаздымкам майго сына. Потым ён пачаў задаваць пытанні ў тым ліку аб траўмах і аперацыі майго сына і аб удзеле яго ў зборнай краіны па футболе. У канцы ён задаў мне дзіўнае пытанне: “Ці не ваюе мой сын у “французскім легіёне”?” Ён сказаў, што сын мой – спартовец і можа знаходзіцца там”. 

Барыс Вырвіч і Валянціна Шчэтнікава лічаць дзеяньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў незаконнымі і накіраванымі на запалохванне сябраў ініцыятыўнай групы па вылучэнню прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты Рыгора Кастусёва. Аб незаконных дзеяннях супрацоўнікаў КДБ і міліцыі яны ўжо падалі скаргі ў Пракуратуру Магілёўскай вобласці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international