З-за дыскрэдытацыі ў дзяржаўных СМІ Партыя БНФ і АГП могуць адмовіцца ад выбараў, а ПКБ падае ў суд на Аляксандра Лукашэнку, Белтэлерадыёкампанію і БелТА

2008 2008-08-11T12:51:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя могуць адмовіцца ад удзелу ў парламенцкіх выбарах з прычыны іх паслядоўнай дыскрэдытацыі ў дзяржаўных СМІ. Партыя камуністаў Беларуская з той жа нагоды збіраецца падаць у суд зыск да кіраўніка дзяржавы, Белтэлерадыёкампаніі і агенцтва БелТА.

Адпаведныя рашэнні былі прынятыя падчас пазачарговых з’ездаў вышэйназваных партый, што прайшлі ў Мінску ў гэтыя выходныя.

«Хто глядзіць дзяржаўнае тэлебачанне і чытае дзяржаўную прэсу, у тым ліку і мясцовую, той бачыць, якім чынам падаюцца апазіцыйныя сілы і Партыя БНФ у прыватнасці: як нейкія адшчапенцы, беспрацоўныя, якія нічога не ўмеюць і не здольныя нічога рабіць, — адзначыў кіраўнік ПБНФ Лявон Баршчэўскі. – Я з уласнага досведу збору подпісаў ведаю, што такая прапаганда моцна ўздзейнічае на людзей, якія адмаўляюцца ставіць подпісы, спасылаючыся на інфармацыю з дзяржаўных медыя. Тобок, яўна ствараюцца няроўныя ўмовы для ўдзелу ў выбарчай кампаніі…»

Па словах Лявона Баршчэўскага, Партыя БНФ вядзе маніторынг матэрыялаў у прэсе, якія тычацца сябраў партыі і самой арганізацыі. «Праз пэўны час мы падсумуем вынікі і прымем канчатковае рашэнне што да нашага далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі, — заявіў лідэр ПБНФ. — Кампанія па дыскрэдытацыі нашай партыі і нашых сябраў у дзяржаўных медыя можа стацца адной з прычын магчымага спынення ўдзелу Партыі БНФ у выбарчай кампаніі».

Аб’яднаная грамадзянская партыя таксама з прычыны перадузятага стаўлення да сваіх кандыдатаў з боку дзяржаўных медыя можа спыніць удзел у выбарах. «Сярод чатырох умоваў нашага ўдзелу ёсць і роўны доступ усіх кандыдатаў у дэпутаты да электронных медыя, — падкрэсліў старшыня АГП Анатоль Лябедзька. – Калі гэтыя ўмовы не будуць выкананыя, мы не выключаем магчымасці зняць нашых кандыдатаў напярэдадні галасавання».

Партыя камуністаў Беларуская ад удзелу ў выбарах не адмаўляцца і збіраецца змагацца з дыскрэдытацыяй іншым шляхам. Пленум Партыі камуністаў Беларускай, які адбыўся ў нядзелю адразу пасля пазачарговага з’езду ПКБ, пастанавіў падаць у суд на кіраўніка дзяржавы, які ў звязку з выбухамі ў Мінску 4 ліпеня заявіў, што «камуністы-калякінцы» вызнаюць «фашысцкую ідэалогію».
У якасці суадказчыкаў ПКБ бачыць Белтэлерадыёкампанію і дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА, якія рэтранслявалі словы Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта прэс-службе БАЖ паведаміў сакратар ЦК ПКБ Сяргей Вазняк.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international