Менск: Сяргей Скрабец вымушаны адмовіцца ад кіраўніцтва выбарчым штабам Станіслава Шушкевіча

2008 2008-08-10T00:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На этапе збору подпісаў кіраўніком выбарчага штаба Станіслава Шушкевіча, старшыні Цэнтральнай Рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, які прэтэндуе на дэпутацкі мандат па 101-ай Адзінцоўскай акрузе, часова прызначана Святлана Губейка. Напачатку выбарчай кампаніі штаб узначальваў Сяргей Скрабец, кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі БСДГ, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікой НС РБ і былы палітвязень. С. Скрабец змушана адмовіўся ад удзелу ў кампаніі, бо пасля канфіскацыі маёмасці на кватэры ў яго бацькоў фактычна застаўся без сродкаў да існавання.

 

21 ліпеня 2008 г. Менскі гарадскі суд вынес пастанову пра канфіскацыю маёмасці з кватэры бацькоў Сяргея Скрабца, дзе прапісаны і пражывае ён сам. Па інфармацыі С.С. Шушкевіча, канфіскаваная не толькі маёмасць Скрабцоў, але і ўсе дакументы і матэрыялы, звязаныя з выбарчай кампаніяй 2008 г., якія С. Скрабец як кіраўнік яго штаба трымаў на кватэры ў сваіх бацькоў.

 Нагадаем, С.Скрабец быў абвінавачаны ў выманьванні крэдыта ў дзяржавы і затрыманы ў траўні 2005 г. У лютым 2006 ён быў асуджаны на 2,5 г., але амніставаны і вызвалены 15 лістапада 2006 г. Маёмасць у кватэры яго бацькоў была апісаная адразу па арышце ў 2005 г. Зараз яе канфіскавалі.“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international