У Наваполацку прарэктары затрымалі двух студэнтаў за распаўсюд студэнцкага бэлетэня і перадалі ў міліцыю

2005 2005-04-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Вольга Семенчукова і Алег Вяжэвіч былі затрыманыя за распаўсюд студэнцкага бюлетэня “Макасін” сярод студэнтаў універсітэта. У затрыманьні бралі ўдзел першы прарэктар універсітэта Беларусава і прарэктар па ідэалогіі Цыганкоў. Менавіта яны і выклікалі міліцыю, якая даставіла студэнтаў у аддзяленьне міліцыі, дзе на іх былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэньня па арт. 172 ч.3 КаАП РБ – распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных, зьмест якой накіраваны на нанясентьне шкоды канатытуцыйнаму і грамадзкаму ладу, правам і законным інтарэсам грамадзянаў.

Разгляд адміністратыўных матэрыялаў студэнтаў адбудзецца ў адміністратыўнай камісіі Наваполацкага гарвыканкаму: 28 красавіка па справе Алега Вяжэвіча і 12 траўня – па справе Вольгі Семенчуковай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international